Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

таўнікоў, падобных на павукоў, і адной служкі з зусім плоскімі, доўгімі ступнямі ног.

Фі-у і Цзі-пуф раней за ўсё ўзяліся вывучаць ангельскую мову. Для гэтага яны часта прыходзілі ў «шасьцікутны пакой», дзе жыў Кавор, і спрабавалі аднаўляць кожны гук, які ён вымаўляў, ня выключаючы нават кашалю. Ён хутка зразумеў іх намеры, пачаў паўтараць асобныя словы і растлумачваць іх значэньні.

Фі-у некаторы час прыслухоўваўся да Кавора, потым паўтараў сказанае ім слова. Як толькі Фі-у пачынаў разумець значэньне слова, ён перадаваў яго Цзі-пуфу, і той яго запамінаў. Ужо за першую лекцыю яны вывучылі больш за сотню ангельскіх назоўнікаў.

Праз некаторы час яны пачалі прыводзіць з сабой мастака, які дапамагаў растлумачваць словы малюнкамі, бо малюнкі Кавора былі вельмі грубыя.

«Гэта стварэньне складалася амаль што з аднэй рухаючай рукі і аднаго пільнага вока», паведамляў Кавор, — і гэта стварэньне малявала з нячуванай шпаркасьцю. З дзеясловамі справа наладзілася шпарка, асабліва з тымі, якія можна ілюстраваць малюнкамі. З прыкметнікамі таксама абыйшлося лёгка, але калі мы дайшлі да адцягненых назоўнікаў і да тых заблытаных зваротаў мовы, да якіх мы так прызвычаіліся на зямлі, мне здалося, што мы ніколі не зразумеем адзін аднаго. Але на шостую лекцыю зьявіўся новы селяніт, стварэньне з вялізарнай круглай галавой. Яго