Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

спосаб з ім аб’ясьніцца. І, як гэта ня дзіўна, гэтыя стварэньні з іншага сьвету, гэтыя напоўказяўкі хутка аб’ясьніліся з Каворам на земнай мове.

Кавор называе іх Цзі-Пуф і Фі-у. Апісвае ён іх так:

«Фі-у ростам каля пяці футаў. У яго былі маленькія, стройныя ногі, даўжынёю дзюймаў у восемнаццаць, і звычайныя для селянітаў ступні. Маленькае цельца ўздрыгвала ад біеньня сэрца. Рукі ў яго — доўгія, мяккія, з невялікімі хабаткамі замест далоні».

«Яго галава належыць да звычайнага месячнага тыпу, але страшэнна перайначана. Рот складае, звычайна для селянітаў, нічога ня выказваючую шчыліну, але яна надзвычайна малая, і ўвесь твар складаецца з адной вялікай наздры, на бакох якой пасаджаны маленькія вочы.

Астатняя частка галавы пашыраецца ў вялізарную кулю, і эпідэрма скуры складаецца з тонкай плеўкі, скрозь якую выразна відаць пульсацыя мозгу. Гэта — стварэньні з надзвычайна пераразьвітым мазгом, у той час, як іншыя часткі організму амаль што зусім вырадзіліся».

Цзі-Пуф, як відаць, увогуле быў падобным на Фі-у, але яго твар быў значна выцягнутым, і, апрача таго, мазгі яго пераважна разьвіваліся ў іншым кірунку, дзякуючы чаму яго чэрап быў ня круглым, а падобным на ігрушу, сьцяблом кнізу.

Потым дружына Кавора складалася з насільшчыкаў, якія зьдзіўлялі вялізарным памерам сваіх плеч, вар-