Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

асабліва моцна разьвіты ў шкоду астатнім. Так, у аднаго была вельмі разьвіта правая рука, падобная на вялізарны мацальнік: другі быццам увесь складаўся з ног; у трэцяга твар выцягваўся ў адзін суцэльны нос, які рабіў яго вельмі падобным на чалавека. Дзіўныя галовы паступова таксама былі перайначаны да неймавернасьці. Тут былі галовы шырокія і нізкія, высокія і вузкія. У некаторых бровы былі выцягнуты, быццам рогі, у іншых яны былі падобны на бароды. Там-сям мільгалі страшэнныя скрыўленыя напоўчалавечыя профілі. Мне кінулася ў вочы адна рэзкая асаблівасьць: некаторыя чэрапы, як пухіры, вырасьлі да неймаверных памераў, у той час, як твары зморшчыліся ў камок. Апрача таго, я бачыў некалькі дзіўных фігур, у якіх галовы былі мікроскопічна-малымі, а целы — разьдзьмутыя ў пухіры.

Селяніты піхаліся, лезьлі адзін на аднаго, каб лепш разгледзець мяне. Хутка мяне пасадзілі на насілкі і дужыя насільшчыкі панесьлі мяне ў памяшканьне, прыгатаванае для мяне ў месяцы. Навакол сябе я бачыў вочы, бачыў нейкія маскі, чуў гукі, якія напаміналі шолах крыльляў жукоў, чуў нешта накшталт блеяньня і шчабятаньня селянітаў»...

Кавора зьмясьцілі ў «шасьцікутным пакоі», дзе ён прабыў досыць доўга. Потым ён пачаў карыстацца адноснай воляй.

Таямнічае стварэньне, якое звалі ўладаром месяца, паставіла да яго двух селянітаў «з вялікімі галовамі», якія павінны былі яго ахоўваць, вывучаць і знаходзіць