Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вы ў яго спушчаецеся, тым ярчэй робіцца асьвятленьне. Па сьценках цыліндра ідуць сьпіраляй вялікія пляцоўкі, якія, урэшце, губяцца ў сіняй глыбіні. Я магу параўнаць гэты цыліндр з самай вялікай на зямлі капальняй, калі яе павялічыць разоў у сто.

Угару і ўніз па сьпіральнай галярэі групамі стаялі селяніты. Гэта былі блядыя, квола-сьветлыя стварэньні. Яны глядзелі на нас ці займаліся сваёю справаю.

Вялікагаловы селяніт, які сядзеў каля мяне і бачыў, што я паварачваю галаву і гляджу навокал, працягнуў сваю хобатападобную «руку» і паказаў на масток, што вісеў удоле ў пустэчы. Як відаць, гэта была паветраная прыстань, мэта нашага палёту. Па меры таго, як мы набліжаліся да гэтай прыстані, нашы рухі рабіліся павольнымі і праз некалькі хвілін мы ўжо апынуліся на прыстані. Селяніты, якія ляцелі за намі, кінулі вяроўку, як гэта робяць на зямлі з параходаў. Вяроўку злавілі селяніты, што чакалі нас на пляцоўцы, і праз некалькі сэкунд я апынуўся побач з натаўпам селянітаў, якія цясьнілі адзін аднаго, каб бліжэй разгледзець нечаканага госьця.

Іх было вельмі шмат.

Я адразу зьвярнуў увагу на вялікую рознастайнасьць тыпаў жыхароў месяца. Яны былі рознымі і па росьце і з вонкавага выгляду. Тут былі нязграбна-тоўстыя і на дзіва тонкія. Некаторыя вольна пралазілі паміж ног іншых. Але ва ўсіх рэзка кідалася ў вочы адна агульная рыса: у кожнага з іх які-небудзь орган быў