Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пры меншай вазе месяца, стварэньні, якіх можна аднолькава далучыць як да казявак, так і да пазванковых, могуць, здаецца, дасягаць звыш-чалавечых памераў». Селяніты маюць вялікую рознастайнасьць форм. Па думцы Кавора, яны перагналі чалавека сваёй інтэлігентнасьцю моральнымі асновамі і соцыяльнай мудрасьцю. Замест чатырох ці пяці розных форм мурашак, сярод селянітаў можна налічыць безьліч розных форм.

Здаецца, што Кавор зрабіў гэтае адчыненьне вельмі хутка. Гэты вывад я раблю згодна яго паведамленьня, што яго ўзялі ў палон пастухі, якімі кіравалі іншыя селяніты «з вялікімі галовамі і больш кароткімі нагамі». Калі яны ўбачылі, што ён ня можа ісьці нават пад уколамі пік, яны яго панесьлі, перанесьлі цераз вузкі мост, ісьці па якім я адмовіўся, і паклалі яго ў нешта накшталт пад’ёмнай машыны. Гэта быў паветраны балён, якога нельга было заўважыць у цемры, а тое што я ўявіў за мост, ідучы ў пустэчу, быў, як відаць, памост паветранай прыстані.

Потым Кавор паступова апусьціўся ўніз, да асьветленых пячор месяца. Спачатку яны спушчаліся ў поўнай цішыні, калі ня лічыць шчабятаньня селянітаў. Пасьля падзьмуў моцны вецер. Хутка яго вочы настолькі прызвычаіліся да цемры, што ён пачаў адрозьніваць вакольныя прадметы.

«Уявеце сабе аграмаднай вялічыні цыліндр каля чверткі мілі ў дыямэтры, паведамляе Кавор, — гэты цыліндр асьветлен спачатку слаба, але чым глыбей