Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

чашная была перароблена ў ліцейнае аддзяленьне, у склепе стаялі дынамо-машыны, а ў садовай альтанцы я знайшоў газамэтр.

Яго памоцнікі былі простымі рамесьнікамі. Яны ня былі разьвітымі, але добрасумленнымі, моцнымі, далікатнымі і працавітымі. Яны толькі выконвалі загады Кавора. Уся інтэлігентная праца ляжала на ім. Мэтаю сваіх дасьледаваньняў Кавор паставіў вырабленьне асобай матэрыі, якая была-б зусім непрасякаемаю для «усіх відаў энэргіі і праменьняў». Зрэшта, магчыма, што ён выказаўся інакш, але ва ўсякім выпадку гутарка ішла аб праменьнях, бо ён, як напрыклад, паказваў на цяплыню, сьвятло, праменьні Рэнттена, электрычныя хвалі Марконі і цяжэньне цел да сяродку зямлі. Ён сказаў, што ўсё гэта выходзіць з сваіх цэнтраў і мае ўплыў на цела, якія знаходзяцца далёка ад такіх цэнтраў, адкуль і атрымліваецца назва «выпрамененая энэргія». Кожнае цела адрозьніваецца ўласьцівасьцямі, якія робяць яго пранікальнымі для аднаго віду энэргіі і непранікальнымі для другога. Шкло, напрыклад, добра прапушчае сьветлавыя праменьні, але затрымлівае электрычныя хвалі, хоць і ня ўсе, а таму шкло зьяўляецца надзейным ізолятарам для электрычнасьці: галын прапушчае сьвятло, але зусім не прапушчае цеплавых праменьняў: раствор ёду ў серкавугляродзе зусім не прапушчае сьветлавых праменьняў, але затое добра пранікальны для цяпла: за пасудзінай з такім растворам можна ня бачыць агню, але