Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вала сябе адчуваць: цяпер паміж мною і зямлёю ўжо ня было каворыту. Толькі цяпер я поўнасьцю ацаніў розьніцу ў моцы земнага і месячнага прыцяжэньня.

Глянуўшы налева, я ўбачыў характарны малюнак амэрыканскага морскага курорту: нязграбныя, вузкія дамы, сумныя асфальтавыя пляцоўкі і дарожкі, а ля самае вады — шэраг плеценых кабінак для распрананьня.

Я спытаў сам сябе, дзе я знаходжуся? Ва ўсякім разе, гэта — усходняе ўзьбярэжжа, бо, падаючы, я бачыў Эўропу.

Ззаду мяне пачуліся крокі, я абярнуўся і ўбачыў невялічкага чалавека з круглым, ветлівым тварам, апранутага ў сьветлы фланэлевы гарнітур, з купальным прасьцірадлам і купальным гарнітурам на плячы. Ён спыніўся і са зьдзіўленьнем разглядваў мой балён і мяне. Потым ён зьняў капялюш і далікатна сказаў:

— Добрай раніцы!

Я яму адказаў:

— Добрай раніцы!

Ён падышоў бліжэй і спытаў, паказваючы на шкляны балён.

— Скажэце, калі ласка, што гэта за штука?

— Скажэце, калі ласка, дзе мы знаходзімся? — адказаў я яму пытаньнем.

Ён паглядзеў на мяне вельмі зьдзіўлена і потым сказаў:

— Мы ў Літльстоне. А вы толькі што сюды пры-