Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паданьне. Далёка, удоле я ўжо бачыў смутныя абрысы акіяну, сухазем’яў. Я адчыніў усе шторы, абернутыя да земнай кулі, і шпаркасьць паданьня адразу павялічылася.

Дыск земнай кулі павялічваўся з кожным імгненьнем, з кожным момантам, і хутка я ня бачыў нічога, апрача паверхні зямлі.

Зямля ўжо перастала здавацца куляй і набыла выгляд роўніцы. Мой балён, урэшце, паляцеў з такою шпаркасьцю, што я зачыніў усе шторы і пакінуў толькі невялічкую шчыліну, ня больш аднэй цалі.

Цяпер я зразумеў, што мой балён ляцеў проста на вялікі вадзяны прастор. Шкло каля адчыненай шчыліны настолькі распалілася, што да яго нельга было датыкнуцца. Я шпарка зачыніў апошнюю штору і пачаў чакаць далейшых падзей.

Я ня чуў гуку паданьня, бо гукавыя хвалі затрымліваліся пластам каворыту і праходзілі ў сярэдзіну балёну, але раптам я адчуў страсеньне і паваліўся. Я шпарка адчыніў ніжнія шторы. Я адчуў, што яшчэ падаю. Потым сьценка балёну нечакана пачала ціснуць на мае падэшвы. Я зразумеў, што балён упаў на ваду, і цяпер, як пухір, узьнімаецца на яе паверхню. Хутка плаўнае калыханьне паказала, што балён плавае па вадзе. Маё вандраваньне можна было лічыць скончаным. Я адчыніў усе шторы і апынуўся ў шкляным балёне. Усё навакол было ахутана імглою ночы.

Я папрабаваў запаліць лямпачку, але гэта мне не ўдалося. Як відаць, запас электрычнасьці скончыўся.