Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтага трэба ўжыць меры. Я патануў у вырашэньні гэтай цяжкай задачы.

Урэшце, я прышоў да вываду, што павінен наблізіцца да месяца, потым шпарка зьмяніць напрамак руху, праляцець каля месяца, і, увайшоўшы ў галіну прыцяжэньня зямлі, адчыніць абернутыя да яе шторы. Але пры гэтым я пэўна ня ведаў, ці траплю я сапраўды на зямлю, ці ў якасьці новага спадарожніка буду бездапаможна апісваць навакол яе якую-небудзь параболу. Потым мне прышла шчасьлівая думка. Адчыняючы шторы, абернутыя да месяца, я зьмяню кірунак палёту балёну і накірую яго да зямлі.

Я так і зрабіў. Калі я адчуў, што балён ляціць з дастатковай хуткасьцю, я зачыніў ўсе шторы і пачаў чакаць далейшага.

Печ досыць ацяпліла балён, паветра было адноўлена тленам, і я адчуў сябе добра, калі ня лічыць лёгкага цяжару ў галаве. Я пагасіў сьвятло з баязьлівасьцю страціць вельмі шмат электрычнасьці, адчыніў вокны, абернутыя да зямлі, і застаўся пры бедным сьвятле зямлі і мігцеўшых на чорным фоне зор.

XVIII
Містэр Бэдфорд у Літльстоне

Калі мой балён ўвайшоў у земную атмосфэру, лінія яго палёту была амаль што паралельна да акружыны зямлі. Тэмпэратура ў сярэдзіне балёну шпарка ўзьнімалася, і я зразумеў, што хутка пачнецца сапраўднае