Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зусім пачарнела і было густа засеяна зорамі. У кірунку да ўсходу месяц быў апушчаны ў чорную цемру і адтуль дыхала сьцюдзёная сьмерць. На захадзе сонца амаль што на тры чвэрткі схавалася за небасхіл. Наляцеў парыў сьцюдзёнага ветра, і я раптам апынуўся ў сьнежнай завірусе. Цемра згушчалася з кожнай сэкундай.

Потым я пачуў тыя-самыя мэталёвыя гукі, якія чуліся перад тым, як рассунулася века над капальняй:

Бум… бум… бум…

Гукі расьлі, рабіліся гучней, зьбіваліся ў агульны гул. Я абярнуўся да вусьця каналу якраз у той момант, калі над ім павольна зачынілася века, быццам зачынялася вока волата.

У маім мазгу, як маланка, бліснула думка, што праз некалькі хвілін для мяне ўжо ня будзе ратунку.

Я адкінуў у бок скамечаную паперку, вялікімі скачкамі паляцеў туды, дзе відаць была пакінутая мною камізэлька. Холад пачынаў скоўваць мае члены і перашкаджаць мне вольна рухацца.

Паветра з гучным сьвістам урывалася пры дыханьні ў мае лёгкія і рэзала іх як нажом. Кожны стук сэрца адзываўся ў галаве цяжкім ударам молата. У мазгу была толькі адна думка:

«Ці пасьпею?.. ці пасьпею?..»

Урэшце, у цемры амаль што надыйшоўшай ночы я ўбачыў балён. Ад хваляваньня я настолькі аслаб, што ўжо ня мог зрабіць апошняга скачка. Я ўпаў на рукі і папоўз. Мае губы, нос, вушы, вочы пачалі пакры-