Перайсці да зместу

Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

была на галаве Кавора. Хмызьнякі навокал былі пакамечаны, і паламаны, быццам тут адбывалася барацьба. На каменьнях віднеліся цёмныя плямы… крыві! Я сумна агледзеў гэтыя страшэнныя сьляды. Узьняўся лёгкі ветрык, які зусім нечакана, разам з сухім лісьцём прынёс мне яшчэ вестку пра беднага Кавора. Каля маіх ног пракаціўся невялічкі белы клубочак. Я нахіліўся, узяў яго… Гэта была скамечаная паперка. Я разгарнуў яе, разгладзіў і ўбачыў сярод плям крыві ледзь прыкметныя радкі алоўка.

Вось што я прачытаў.

«У мяне папсавана нага; здаецца, разьбіта чашачка голені. Я не магу ня толькі ісьці, але нават паўзьці».

«Яны мяне даўно прасьледуюць. Мой палон — толькі пытаньне»…

«Яны мяне зусім абкружылі».

Пасьля гэтага почарк робіцца нэрвовым, большасьць радкоў я зусім не прачытаў. З таго, што я з вялікай цяжкасьцю прачытаў, атрымаліся абрыўкі:

«…Я чую іх галасы… другая парода селянітаў… распараджаюцца разумна… вялікія галовы, стройныя тулавы… вельмі кароткія ногі… хоць я ляжу бездапаможным… не стралялі і не спрабавалі… я спадзяюся…»

Потым праз увесь кавалак паперы ішла рыса, як быццам руку з алоўкам сілаю адцягнулі.

Покуль я разглядваў знаходку, да маёй рукі раптам датыкнулася нешта мяккае сьцюдзёнае. Я глянуў і ўбачыў сьняжынку.

Я здрыгануўся і глянуў навакол. Неба ўжо амаль