Перайсці да зместу

Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Кавор скокнуў у першы раз. Адно імгненьне ва мне варухнулася баязьлівасьць адыходзіць ад балёну, але потым я адчуў голас сумленьня і скокнуў.

Са скалы я мог бачыць досыць далёка. У далячыні, там, дзе зьнікаў мой страшэнны цень, відаць была белая хусьцінка. Кавора ня было нідзе, хоць па ўмове ён павінен быў за гэты час аб сабе паведаміць.

Я стаяў і чакаў, прыкрыўшы вочы рукамі. Напэўна, я прастояу так вельмі доўга. Я прабаваў крычаць, але ў рэдкім паветры гукі былі слабымі.

Я ведаў, што трэба дзейнічаць рашуча, калі я хочу выратаваць Кавора. Я скінуў з сябе куртку на хмызьнякі, каб заўважыць месца. Потым я проста паляцеў да хусьцінкі. Мяне ад яе адлучала адлегласьць міль у дзьве, г. зн. некалькі сот скачкоў. Я ўжо казаў пра тое, што ў часе скачка на месяцы даводзіцца быццам вісець у паветры. У часе гэтых палётаў я пільна шукаў вачмі Кавора і зьдзіўляўся, куды ён мог дзецца. Пры кожным скачку я заўважаў, як сонца спушчалася ўсё ніжэй і ніжэй. Апошні скачок, — і я стаяў каля хусьцінкі. Я пільна аглядзеўся.

Ніякіх адзнак Кавора ня было.

Я крыкнуў:

— Кавор!

Але мой голас ледзь быў чутным мне самому, і я зразумеў дарэмнасьць крыку ў гэтым рэдкім паветры.

Раптам я заўважыў нейкую яркую пляму, якая, відаць была на суседняй пляцоўцы. Раней яе ня было. Я скокнуу туды і знайшоў… мяккую шапачку, якая