Як скончыў сьпевы хор, гэта самая дзяўчынка зноў засьпявала:
|
„Станьце ў кола, сёстры, браткі, |
А хор адказаў:
|
„Новы Год ідзе да нас, |
Дзеці, пачалі кружыцца, сьпяваць, а дзяўчынка выбегла з іх чародкі. Тут яна ўбачыла Лявонку й падышла да яго.
— Хто ты, хлопчык? — спытала яна.
— Лявонка.
— А скуль-жа ты?
— Я прыляцеў з Беларусі.
— Гэта адтуль, дзе хлеба многа?
— Не, хлеба ў нас мала.
— Мала? — спытала дзяўчынка: — а я чула, што ў вас хлеба многа.
— Я ня ведаю.
— Ты ня ведаеш? А як-жа ты папаў на нашу Гару галодных дзяцей?
— Мяне занёс сюды дзядзька Вецер з Новым Годам.
— Ага-а-а! дык ты, значыць, ня наш?
— А чаму ты гэтак пытаеш?
— А бачыш, Лявонка, усе дзеці на гэтай гары — дзеці галодных. Яны паўміралі ад голаду. Але калі нас падтрымаюць людзі на зямлі, то мы зноў родзімся на сьвет і прыдзем на зямлю. А калі помачы ня будзе, то мы застаёмся на гэтай гары.
Тут падышлі другія дзеці і акружылі Лявонку.
Лявонка пазіраў на іх, дзівіўся і ня ведаў, чым іх парадаваць, што ім сказаць.