Перайсці да зместу

Старонка:Першыя крокі (1925).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беглі, зьбівалі адзін другога і мітусіліся, як прыпёртая да берагу рыба.

— Вось бачыш, хлопча, як каротка людзкое шчасьце, — прамовіў Новы Год.

І яны паляцелі далей.

— Чакайце! чакайце! — закрычаў Лявонка, — я чую, як-бы хто плача і стогне там вунь, у тым страшным доме.

Падарожнікі спыніліся каля пахмурнага няпрыветнага дому. Тут было так цёмна, што нічога ня было відаць. Дзядзька Вецер зноў надзьмуў свае шырачэзныя губы, але на гэты раз дзьмухнуў ён угору на хмары. З-за хмар весела выступіў месяц і асьвяціў гэты астрог. Змучаныя, худыя, як цені, сядзелі тут людзі. Тут было цёмна, брудна і цесна, і людзям трудна было павярнуцца. Хто ляжаў, хто сядзеў, а хто пазіраў на ясны месячык. Усе яны былі смутныя.

— Дзядзечка Вецер! — просіць Лявонка: — надзьмі свае слаўныя губкі і дзьмухані на гэтыя паганыя сьцены!

— Гэта я магу, — сказаў Вецер. І раптам дыхнуў ён на сьцены!

У момант вока рассыпаліся яны, як парахно, а над няшчаснымі людзьмі расчынілася яснае неба. У нязвычайнай радасьці людзі сталі абнімацца і цалавацца.

— Мы вольны! мы вольны! — казалі яны.

— Бачыш, сынку, — сказаў Новы Год, — вялікае гора зьмянілася радасьцю.

Лявонка пазіраў, як гэтыя людзі поўнымі груздзямі ўцягвалі ў сябе сьвежае паветра, і радаваўся, гледзячы на іх.