ка Вецер надзьмуў свае сьмешныя губы, і ўсе яны ў трох вылецелі на двор.
Ня гледзячы на тое, што была позная ноч, людзі яшчэ ня спалі.
— Дзядзькі! — зьвярнуўся Лявонка да сваіх спадарожных: — я хачу паглядзець, што робіцца ў гэтым доме, дзе так многа людзей і агнёў.
У адзін момант апынуліся яны сярод мноства народу, у вялізарным пакоі. У бакавым пакоіку грала музыка, грала так чароўна, што ня можна было наслухацца. Пад гэту музыку вяліся скокі. Скакалі дзесяткі, сотні пар; яны кружыліся, перавіваліся, і ва ўсім гэтым быў нейкі лад, пэўны парадак.
Па бакох стаялі сталы, застаўленыя бутэлькамі віна і загружаныя закускамі. Маладыя панічы і паненкі, пабраўшыся за рукі, падыходзілі да гэтых сталоў і частаваліся. Тут было шумна, весела й гаварліва.
— А чаму тут няма бедных і галодных? — запытаў Лявонка.
— А затым і няма іх, што яны бедны і галодны, — адказаў дзядзька Вецер. Яны ня маюць грошай, каб дастаць сабе білеты, яны ня маюць за што купіць дарагога віна і дарагіх закусак. Але ты, Лявонка, не зайздросьць іх шчасьцю. Вось глядзі, што тут будзе зараз!
Дзядзька Вецер перамігнуўся з Новым Годам і надзьмуў свае сьмешныя губы. Набраўшы духу, ён раптам выпусьціў яго. Сьцены здрыгануліся, затрашчалі, сталы паперакульваліся, бутэлькі пападалі на падлогу і пабіліся. А людзі ў дзікім страху кінуліся наўцекі. Паднялася суматоха, кожны помніў толькі сябе. Усе