Перайсці да зместу

Старонка:Першыя крокі (1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нахмыліўшыся. Вось яны сышліся галовамі, шчапіліся рагамі! Ні той ні другі не паддаецца. Ногі іх у зямлю лезуць, цела прыгінаецца да долу, самі злыя, языкі высунулі, гатовы адзін аднаго на сьмерць забіць. Вось Чоран зрушыў Лысага, папхнуў, папёр, адкідае яго крэпкімі штурханамі рагатае галавы. Лысы стараецца затрымацца, упіраецца, не даецца, напруджвае сілы. Нічога не памагае: сіла і спрытнасьць на старане Чорана, і ён крэпкім ускідам галавы заламаў Лысаму карк. Лысы робіць апошняе натужаньне і зноў стыкае галаву з галавою. Чоран паддаецца крыху назад, але гэта толькі хітрасьць з яго боку: у момант вока таскануў ён Лысага правым рогам ды зноў узяў яго пад карк. Вось-вось гатоў ён зьбіць Лысага і расьпісаць яму бок каля пярэдняй лапаткі. Але падбягаюць Антось і Андрэй, б‘юць Чорана пугамі. Бедны Чоран! некаму было за цябе заступіцца!…

Чоран бяжыць, Чоран уцякае, а Лысы гоніць яго, сьвяткуе свой непраўдзівы верх. Цімоху здаецца, што вялікая крыўда моцна засмучае Чорана, што нават і цяпер адчувае ён гэту вялікую несправядлівасьць. Цімох ляжаў, скрыгітаў зубамі, згортваў кулакі.

— Пачакайце-ж вы, сьвераноўскія заткалы: пагуляе мая пуга па вашых вушох! — пагражаў Цімох Антосю Завозерскага і Схопаву Андрэю. Гэтыя хлопцы былі з другое вёскі, Сьверынава.

III.

Назаўтра Цімох абудзіўся рана. Ён ня чуў цяпер болі ў сваёй назе: ён гатаваўся выпаўніць свой плян. Вось як паразыходзяцца з хаты, то ён устане, адзе-