Перайсці да зместу

Старонка:Першыя крокі (1925).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


ЧОРАН.

I.

аб ня гэты чорны бычок, то напэўна ня было-б і гэтай бяды, бо на ўсё ёсьць свая прычына.

так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Пападала яму ад чужых, пападала і ад сваіх. Але Цімох нічога ня браў пад увагу і ўсё патураў свайму каханку, чорнаму. Ад таго бык гэты і называўся Чоран, што ўвесь быў чорны, як галка. Каб яшчэ больш дагадзіць яму, Цімошка сумысьля запускаў яго ў шкоду, абы толькі людзі ня бачылі.

І вось, бывала, калі ён гнаў каровак на пашу, то Кустрэй, што жыў на другой вуліцы, крыху пры канцы, кожны раз што-небудзь скажа яму, хіба на вочы не пападзецца.

— Ты-ж глядзі, лайдак, калі яшчэ раз пусьціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу!

Але трэба сказаць праўду: ня так балеў Кустрэю гэты авёс, як калолі яму вочы гладкія бакі і таўсматы карк Цімохава бычка.

— Бач ты, як выгладзіў яго на чужой ярыне, каб цябе палкаю пагладзілі!