Уваход яўрэяў у Зямлю Абяцаную.
Яўрэі ўвайшлі ў Зямлю Абяцаную толькі праз 40 гадоў пасьля выхаду з Эгіпту. На такое даўгое вандраваньне па пустыні яны былі засуджаны Богам за
нараканьне і непаслухмянасьць волі Божай. У апошні
год вандраваньня памёр Майсей. Яму не дано было
Богам увайсьці ў Зямлю Абяцаную. Замест сябе ён паставіў павадыром народу Іісуса Навіна. Перад сьмерцяй
Майсей даў сваё багаславеньне ўсім каленам ізраільскім і перадаў сьвяшчэньнікам, дзеля захаваньня ў каўчэзе завету, напісаныя ім кнігі Закону.
Пры ўваходзе ў Зямлю Абяцаную яўрэям треба
было перайсьці раку Іордан. Іісус Навін загадаў сьвяшчэньнікам ісьці з каўчэгам завету ўперад. І толькі
яны ўступілі ў ваду, як рака раступілася і вада стала
сьцяною: народ чудоўна перайшоў па аголеным ад вады, сухім дне ракі.
Аднаго разу была ў яўрэяў заўзятая бітва з народамі зямл! Ханаанскай. Надыходзіў вечар, а яўрэі ня
скончылі яшчэ перасьледваньня ворагоў. Тады Іісус Навін, памаліўшыся Богу, голасна выклікнуў перад народам: «Стой, сонца!» Раптам сонца спынілася і зьяла
на небе, пакуль народ ня зьніштожыў сваіх ворагаў.
Гэтак пакрысе была здабыта зямля Ханаанская.
Іісус Навін разьдзяліў усю заваяваную зямлю (праз лёсаваньне) паміж 12-ма каленамі народу яўрэйскага.
Расьсяліўшыся ў зямлі ханаанскай, яўрэі пачалі гаспадарыць, гадаваць жывёлы, займацца рамяством, гандлем
і ўвайшлі ў зносіны з суседнім народамі.
Судзьдзі. Прарок Самуіл.
Пасьля разьдзелу зямлі Іісус Навін кіраваў народам
яшчэ 25 гадоў. Памёр Іісус Навін, маючы 110 гадоў
веку. Пахаваны ў сваім удзеле.
Пасьля сьмерці Іісуса Навіна яўрэі часта забывалі
Бога і пачыналі пакланяцца ідалам. Тады Гасподзь аддаваў іх у рукі суседніх паганскіх народаў. Але калі
яўрэі каяліся, Гасподзь пасылаў ім павадыроў, якія праганялі ворагаў і кіравалі народам да канца свайго