Старонка:Перцаў Скарына.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скарына ведаў аб гэтым і ў сваёй прадмове падкрэсліваў высокія з яго пункту гледжання якасці Псалтыра, указваючы, што ў той час як кожная з царкоўных кніг змяшчае ў сабе толькі адно што-небудзь важнае, Псалтыр аб'ядноўвае ў сабе ўсё асноўнае, што патрэбна для добрых людзей. Гэта сведчыць аб тым, што Скарына жыва цікавіўся духоунымі патрэбнасцямі тагочаснага пісьменнага грамадства і хацеў задаволіць іх.

Сярод гэтых патрэбнасцей асоба важнае месца займала патрэбнасць у дапаможніку па навучанню грамаце. У сувязі з гэтым Скарына ўказвае і на тое, што Псалтыр з'яўляецца і «дзецям малым пачатак усякія добрыя наукі», г. зн. што яна была асноўным падручнікам. Пераклад Псалтыря на мову, зразумелую для беларускага насельніцтва, меў таму, у сэнсе пашырэння пісьменнасці сярод насельніцтва, вялікае значэнне.

З той-жа мэтай прыцягнення ўвагі чытачоў да кнігі Скарына іншым разам ажыўляў свае выданні вольнымі перакладамі бібліі ў вершаванай форме, што было уступкай шырокім настроям і свецкім інтарэса і яўным адыходам ад мёртвых, схаластычных адносін да бібліі.

Трэба адзначыць яшчэ, што Скарына даў пераклады бібліі ў больш поўным выглядзе, чым яны былі вядомы ў славянскіх краінах да яго. Ён хацеу даць сваім беларускім чытачам усю біблію у перакладзе на «рускую» мову, спадзеючыся, узняць гэтым, у луху таго часу, адукаванасць сваіх чытачоў. Калі ён гэта і зрабіў, то ўсе перакладзеныя ім кнігі да нас, не дайшлі. Ва ўсякім выпадку, намеры ў Скарыны былі вельмі шырокія, і не яго віна, калі ён іх поўнасцю і не ажыццявіў.

Скарына перакладаў, маючы перад сабой тэксты свяшчэнных кніг, апрацоўваў гэтыя тэксты ў зразумелым для простага народа духу, пісаў прадмовы і тлумачэнні і сачыў за друкаваннем. Сам ён друкаром не быў; яго выданні друкаваліся па яго загаду; так, у прадмове да кнігі «Эсфір» сказана: «Вылажэна працаю і выцеснена павеленнем Скарыны», у прадмовах да другіх кніг Скарына гаворыць аб сабе: «Казал есмі ціснуці, но не яго рукамі».

На падставе ўсяго сказанага можна зрабіць наступныя вывады адносна агульнага характару дзейнасці Скарыны.

Скарына быў блізкім да таго ўмеранага і заможнага слоя гарадскога мяшчанства, які быў апазіцыйна настроены ў адносінах да царквы; апошняя імкнулася трымаць у сваіх руках манаполію на сродкі «выратавання душы» і адукацыі. Гэты слой, нягледзячы на яго заможнасць, не належаў да пануючага класа, не быў зацікаўлен у захаванні феадальных парадкаў і быў настроены рэзка апазіцыйна ў адносінах каталіцкай царквы, бласлаўляўшай увесь феадальны лад, але не вёў рэволюцыйнай арацьбы з феадальнымі парадкамі, як вялі яе сяляне і нізы гарадскога насельніцтва ў XVІ і XVІІ стагоддзях. Належачы да гэтага слою, Скарыла хацеў пашырыць адукаванасць у сваёй бацькаўшчыне і даць кнігу, хоць-бы царкоўную, шырокім колам свайго народа. У гэтым ён бачыў патрыятычную задачу свайго жыцця. Усё-ж Скарына, калі меркаваць па дайшоўшых да нас яго ўводзінах, пасляслоўях заўвагах да перакладаў бібліі, быў звязан абмежаванасцю і вузасцю імкненняў таго класа, да якога ён належаў. Гараджане Беларусі, як і усяго Вялікага княства Літоўскага, у той час яшчэ не сфарміраваліся ў буржуазію, гатовую падняць сцяг буржуазнай рэволюцыі, і менш за ўсё маглі ўзяць на сябе кіраўніцтва ў барацьбе супроць феадальных парадкаў. Яны маглі быць і былі нездаволены прывілегіямі феадальных класаў — шляхты, паноў, якія закраналі гандлёвыя і прамысловыя інтарэсы гараджан. Яны былі здольны пратэставаць супроць выключнай ролі духавенства ў справах веруючага насельніцтва, але далей патрабавання асобных уступак, хоць часам і значных,