Старонка:Пернік (1927).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Кабету зглуміла зусім гэтая павестка. Ссохла, бы день лазіла і усё марматала: — Эксія… Пернік… умарыла… Божанька мілы… На што я згадзілася марыць кагосьці? Вось ізноў цягнуць… I што-ж гэта за Пернік, за што ён прасьледуе мяне?

Нехта параіў зьвярнуцца да адваката. Ізноў прыйшлося плаціць. Але т‘кі нарэшці даведалася аб усім. Абяцалі на‘т зьвярнуць заплачаныя 10 зл.

Выраклася іх Мар’я. Але і дагэтуль яшчэ помніць Перніка:

— I чаму гэта, людцы добрыя, адразу мне па-людзкі не вытлумачылі щто і як? бедавала баба: жарты: крлькі каштавала і здароўя і грошы…

А на вёсцы ўжо злажылася прыказка. Прыцісьне каго нейкая нечаканая бяда — штраф там нейкі, падвода не у чарод, або сэквэстратар зваліцца як сьнег на галаву за падаткам:

— Вось табе, кажуць, бабка, і Пернік!






Druk. J. Bajewskiego w Wilnie,