Перайсці да зместу

Старонка:Па дарозе (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПА ДАРОЗЕ

I

Зямля — як размах чалавечай радасьці — шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненьні пачуцьцяў і думак. Адчуваецца яна цьвёрдасьцю пад нагамі ды вострым пахам сваім ад вільгаці летняе ночы…

Цяжкія хмары нізка валакуцца над ёю і спробуюць сеяць на яе цёплую імглу, а пасьля адпаўзаюць на далёкую граніцу неба і поля і варушацца там дзівоснымі абрысамі ў густой сваёй чарнаце…

Канца-краю зямлі ня відаць, — таксама, як і неба над ёю. Зямля, як чорная прастора, прыціснутая хмарамі і маўклівая ад іх… У цемені палёў прытаіліся ціхія вёскі і слухаюць: з самага вечара дзьмуў вецер і над палямі плылі ціхія песьні травы, а пасьля, як нагнаў вецер хмар, прапаў, і толькі слухаць засталося вёскам шырокую маўклівасьць глыбокае ночы…

На зямлі дарога — як само жыцьцё: відна толькі каля ног, але-ж i заве-зазывае яна ўдаль. Усё едзеш і йдзеш па ёй, і з кожным крокам яна ўсё новая праходзіць пад нагамі, і здаецца, што наперадзе там за нечым няясна-дзі-