Перайсці да зместу

Старонка:Па дарозе (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І раптам пацяклі па яе

слаўным,

незабываемым,

бясконца дарагім.

ніколі і нікім не намалёваным,

Нявыказаным

твары — пякучыя сьлёзы.

Слёзы маткі —

Сілу ж іх хто выявіць?!

Наша маці гэта была.

І тады мне зрабілася ясна:

Гэта ж плача яна не над птушкай.

Гэта-ж бунт вялікі паднялі ў ёй пачуцьці.

Бунт:

Што шэрыя дні вельмі-ж халодныя,

Што вельмі-ж босаму холадна ў ногі,

Што вельмі-ж грудзі баляць ад няма-чым затуліць іх ад ветру.

Што падаюць на зямлю пакутніцы-птушкі

Што даводзіцца мучыцца ад астраты пачуцьцяў…

І чаму не пасьмеў тады я стаць перад ёй на калені?

Але-ж хіба ты прыметны, з усім сваім, перад вялікасьцю?..

Якраз тры дні было да зімы.

Тры дні змагалася сонца з хмарамі, тры дні сьпявалі вятры глыбокія песьні і тры дні ў хаце на асьвечаным асеньнім сонцам акне крычала пакутніца-птушка: