Перайсці да зместу

Старонка:Па дарозе (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на зямлі дні ды ночы. І ветры сьпяваюць, і сонца сьвеціць. Пасьля дажджоў дарогі горшыя. А Саша Мяльгун, ды Сёмка Цераховіч, ды яшчэ Тодар жывуць сабе, кпяць з усяго, што застаўляе іх жыць, варушацца сабе ды адзін і ў адным корпаюцца, ды злуюць адзін на аднаго часам за гэта. А мне вось добра глядзець на іх ды на ўсю гэтую іх работу.

Паўзла ды паўзла зямля насустрэч. Кружыліся далі, адпаўзалі ўсё ў бакі. Звала дарога наперад, а дзень быў, як гаворка аб чым-небудзь вялікім, родным, блізкім, што напаўняе ўсю істоту лёгкасьцю любых настрояў ды думкі робіць востра-імклівымі…

Паўзла дарога…

Вяла зямля роднаю воляй.