наму, мусіць, прыдзецца, пахаваўшы матку, або перацягнуць на гэтую гаспадарку сястру з мужам з суседняй вёскі… А ўсё-ж яно слаўна так ехаць, а пасьля, вечарам, назад; адчуваць вольнасьць вільготных палёў, слухаць, як у вёсках пры дарозе сьпяваюць пеўні…
І ўжо зьявілася думка, што гэта-ж усё робіцца ў жыцьці нек хто яго ведае як, і нічога, ня зробіцца таго, чаго ня зробіцца…
Думка была слаба выяўленаю, няяснаю, — была яна, хутчэй усяго, глыбокае пачуцьцё…
Зусім ужо пачынала віднець, а на палёх разгуляўся радасны вецер…
Раптам у Паўла зьяўляцца пачаў новы настрой, стала прыпамінацца, што трэба рабіць у горадзе.
„А можа зусім да доктара ня йсьці“, Падумаў Павал, „гэта-ж усё так сабе. Яно няважна, мала што, чорт яго бяры… Вось зайду гэта я ў краму, куплю чаго трэба, ды паеду дадому, адзін“.
Сьцебануў Павал тады пугаю каня ды палез на воз.
III
У тую раніцу ў вёсцы яшчэ прыцемкам устала жанчына. Было многа работы аднэй у хаце.
І ўсё тупала яна па дварэ, каля печы ды думала аб Паўлу. Яно ні то што гэта было шкода ёй, што Павал нездараўчаны — аб гэ-