Перайсці да зместу

Старонка:Па дарозе (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, не хачу я нічога гэтага. Ну, Насьця нада мною насьмяялася, дык я ня крыўдую, бо яна здаровая, а я — хворы. Можа, гэта сухоты ў мяне? Я й так дажыву, калі так, свайго веку. Насьці я не хачу… Хіба слова я ёй калі аб гэтым казаў?! Дык вы з ёю, Саша, любіцеся, дык ці-ж я што гавару?! Куды я ёй? Можа. у мяне й пераварочвалася ўсё нутро ад жалю, ад крыўды, але-ж я маўчаў — куды там мне. Я гэта ведаю… Ды нашто вы косьці бацькі майго варушыце? Мне пакутваць за гэта аднаму, калі за гэта яшчэ. Хто яго ведае, ад чаго гэта ў мяне… Ну, і я хачу так, як усе, але што-ж я вінават? Каб я ня хворы, дык ці ў мяне ўсё так было б? Нашто вы ўсё гэта гаворыце, чаму ты, дзядзька Тодар, на сябе не паглядзіш, а майго бацьку памінаеш?

А яны ўсе утрох тады зарагаталі. Рагаталі зычна, шчыра, весела. Рогат іх быў — жаданьне вольнае ад жыцьцёвых пут — шырокі і затаіўшы ў сабе сілу грубой, стыхійнай і нікчэмнай перамогі, дзікае, тупое сілы над усім слабейшым… Была ў рогаце гэтая перамога над слабым Паўлам, над рознымі дробнымі перашкодамі, якіх так многа, і перамагаць, змагацца з якімі, ёсьць і ўся, можа, мэта і увесь сэнс жыцьця. Ня было ў рогаце радасьці, была адна сіла-здаровая, як камень, цяжкая, як зямля…

Пачынаўся дзень, мусіць, бо шэраю стала вызначацца зямля. Сталі выяўляцца з цемры