Перайсці да зместу

Старонка:Па дарозе (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гатаць. Голас у Насьці бязьвінна-гульлівы, бяз хітрасьці: проста затым гэта рагоча яна, што сьмешна ёй; а рогат у Сашы страшны, як удар абухам па галаве, — і колькі ў ім самаздавальненьня, жаданьня патаптаць усё сабе пад ногі, быць над усім вышэй, і ўжо ўпэўненасьць, што мацнейшы за ўсіх ён тут.

Павал паволі прывязвае лейцы да аглабіна і чакае задняга возу.

— Ты што, глядзець ня хочаш?! — падае голас Тодар: — прамаргаў ты, брат, дзяўчыну, як яшчэ прамаргаў.

— Нічога ты, Павал браце, ня варт, — дадае цьвёрда Сёмка: — ня варт было табе і радзіцца гэтакаму. Гэта-ж малады хлопец — а ліха ведае што з яго… Сашка, сюды йдзі!..

Вырасла раптам з цемры каля возу высокая постаць Сашы Мяльгуна.

„Будуць душу разварочваць“, са смуткам думае Павал.

— Ну, я пайду на свой воз падрамлю трохі, — сказаў ён.

— Ча-чаго ты, дурны; што, з людзь м пабыць ня хочаш?! — схапіў яго за плячо Саша і сам сеў на воз да Тодара й Сёмкі ўсьцягнуў Паўла.

Павал зразу адчуў зьвярыную радасьць Сашы Мяльгуна ад таго, што вось ён сядзіць блізка з тым чалавеком, над якім так удалося яму верх узяць, не далажыўшы да гэтага многа стараньняў. Гэта была радасьць зьвера, ра-