Старонка:Паўловіч Дунін Марцінкевіч.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

разумелі і нам спагадалі і ахвотна гутарылі на „простай“ мове. Ведама, у той час,—гэта 20—25 гадоў назад,—лічылася дрэнным тонам гаварыць папросту.

Я. Васільеў меў добрую памяць і шмат вершаў даўгіх, як „Евгений ОнегинПушкіна, „Stare Wrota“—Сыракомлі (Л. Кандратовіча) казаў з памяці, ведаў многа беларускіх вершаў.

На запытаньне мае—адкуль у яго такі багаты запас матарыялу для даклямацыі на беларускай мове,—ён мне расказаў наступнае:

Яго бацька, Авэр‘ян, быў таварышом Вінцука Марцінкевіча і Ляўданскага (імя апошняга ня помню). У той час Васільеў быў пісарам у міравога судзьдзі, а Ляўданскі старшым нейкім у друкарні. Абодва гэтыя прыяцелі Марцінкевіча разам з апошнім прымалі гарачы ўдзел у спэктаклях, якія адбываліся ў Менску ў тэатры Поляка, а пасьля забароны беларускіх твораў (у 1852 г.), на кватэрах прыватных асоб (у Сьвіды і Лапіцкай). А. Васільеў выконваў ролю адміністратара, а Ляўданскі—артысты на ўсе амплуа.

Між іншым, Якаў Васільеў адзначаў вельмі ўдалую ролю Ляўданскага, які, маючы нязвычайную, проста фэномэнальную памяць, станавіўся да выконваньня ролі бяз жаднае падрыхтоўкі. Досыць яму было перад выступленьнем прачытаць тэкст адзін раз і ўсё моцна ўкладалася ў яго галаве. Ён помніў кожнае слова і мала пільнаваўся суфлёра.

Да таго і фігура яго была высокая, статная, быў вельмі рухавы, прыгожы, меў добрую вымову і ўсё гэта рабіла яго пажаданым гасьцём—у гасьціне і дасканалым артыстым—на сцэне. Ролі сабе ён не выбіраў, але у кожнай ролі быў удалым выканаўцам, на сваім месцы.

Афішу аб пастаноўцы ў Менску 9 лютага 1852 г. комэдыі Дунін-Марцінкевіча—„Сялянка“[1] мне падараваў Якаў Васільеў.

Захавалася гэтая афіша выпадкова. Ляўданскі, які меў беспасрэднае дачыненьне да друкарань, заўсёды стараўся як найхутчэй атрымаць афішы. Разам з бацькам Якава Васільева, удвох яны абыходзілі знаёмых і запрашалі ў тэатр.

У часе забароны мясцоваю ўладаю беларускіх спэктакляў, яны пісалі афішы ад рукі, а спэктаклі адбываліся ці на кватэры ў Ляўданскага ці ў самога В. Марцінкевіча, або у знаёмых. Улетку Марцінкевіч над'яжджаў з Люцынкі.

У афішы адзначана, што ролю Наума Прыгаворкі—войта—граў сам аўтар, поэта-драматург, а сялянак—дочкі яго. Гэты ўдзел усёй сям‘і Вінцука Марцінкевіча ясна сьведчыць аб тым, што ўсе, а асабліва сам поэта любілі беларускае слова.

Між іншым Васільеў казаў, што гэтая афіша была першай і апошняй абвесткай аб ужываньні на сцэне беларускай мовы: у той-жа дзень быў,

  1. Гл. Запіскі Аддзелу гуманітарных навук, кн. 2. Працы клясы і філёлёгіі, т. 1. ІБК 1928 г., стар. 314—315 (адбітак).