Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2

Апавіта журбою вёска,
Што сыны ў далёкай краіне…
А на фронце мільёны войска
Ад гарматаў і куляў гіне.

— Ой, ня кукуй, зязюля, у лесе,
Не сьпявай ты, вецер, ракітай…
Не кажэце дзяўчыне Алесе,
Што жаніх яе ў войску забіты.

— Не кажаце старой матулі,
Што сына больш не пабачыць,
Што сынка да грудзей ня прытуліць…
Хай матуля ад жалю ня плача.

Хай і вёска аб ім ня сумуе, —
Ён аб ёй не забыў да сьмерці…
— Ой, чаго-ж так гудзе-шальмуе
Ў чыстым полі паганец-вецер!!