Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


IX

Прыходзіла за весткай вестка
пад стрэхі сялянскіх хат,
кожнага сходу павестка
аб Леніне ставіць даклад.

— Ці дуж?
— Ці ня дужы?
— Ці ёсьць на паправу надзея?
А Мікіта —
праліў сьлёз лужу,
дзень і ноч на портрэт глядзеў.
І ня раз —
зажмуранае вока
y Мікіты ўздымала дух…
Ён тады —
ў задуменьні глыбокім
нібы Леніна словы слухаў.
Мікіту здавалася часта,
што портрэт —
на сьценцы гавора,
што папера —
словамі шастае,
як Мікіта кажа пра гора.