|
Раптам —
рыпнулі дзьверы —
увайшоў вельмі хмурым Мікіта.
— Атрымаў ліст ад сына учора…
сам нічога… і дзеткі здаровы…
Піша ён… аб Леніне… хворы…
Пахіснулі сяляне галовы…
А пяро —
заскрыпела і змоўкла
на паўслове мужыцкай „ноты“…
Толькі месяц зірнуў пажоўклы
праз вакно
на сьлёзы бядноты…
— Што-ж рабіць?
— Пачакаем троху…
Даць спачынак — здароўю парука, —
а Мікіта паедзе праз год…
На сёмуху…
Завязе ліст у самыя рукі… —
А ноч —
нібы плакала лесам…
Над вёскаю —
гром забражджаў,
месяц хмарамі сінь занавесіў…
Закапалі сьлёзы дажджа…
|