|
VII
Скажа хто —
на колькі часу
сьвет пазбыўся калатніны…
Толькі бач:
пажар той гасьне,
што зьнішчаў куткі краіны.
І ў блакітных вёсках-сёлах
новай вольнай Беларусі
селянін пяе вясёла:
„Не сагнуўся так, як гнуўся…
і паноў зямлі абшары
сам сажну ў свае засекі…
Не затуляць край наш хмары,
край, што вечна быў у зьдзеку!“
Але сягоньня
сяляне штось ня ў гуморы…
Вышлі ў поле на загоны,
з імі каморнік…
Пастанову зрабілі учора:
„Не патрэбны межы,
што хаваюц поле ў быльлі…
Няхай лепш разоры“…
|