|
III
„Вайна да пабеднага канца“…
А з балькону Кшэсінскай палацу,
дзе рабочых галодная раць,
нясуцца Леніна словы:
„Без вайны,
без вайны змагацца!
Хто за вайну —
— расстраляць!..
Гэта першая пастанова…
Ваяваць мы іначай хочам!..
Таварышы рабочыя
і сяляне!
Мы разам паўстанем!..
Пойдзем фронтам,
фронтам адзіным!..
Ня траціць ні аднэй гадзіны!“
Міколы іскрацца вочы,
Як толькі гляне
на балькон, на Леніна,
на фігуру гранітнага воску…
Ўспамінае загоны паясы,
дзірван, каменьне,
|