Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Загінулі двое… там… далёка…
А мяне прасьцярог — вось гэты…
Плечы яго не ў палетах…
Завуць яго Ленін!
Ён збавіў ад сьмерці…
Шануй яго, тата!..
Насі, як і я,
імя яго ў сэрцы!

Зажмураным вокам
портрэт аглядае хату…
Ты тут… тыя забіты… далёка…
Насіць яго імя ў сэрцы…
Мікіта тварам к сьценцы
стаў на калені
і шэпча:
— Ленін… Ленін…