Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


II

Вечар асеньні хмуры…
Дожджык цалуе шыбы.
Вецер пяе-туруе.
— Каб жывыя прышлі-бы.

Раптам — стукат у сенцах…
Увашоў паволі
і кажа:
— Тата! а, тата!
Толькі мяне захавала доля…
І павесіў портрэт на сьценцы.
Зажмураным вокам
портрэт аглядае хату…
Нібы-то злотная пража —
снуюцца і сьвецяць
з камінку
карчоў прамені…
У Мікіты — ўраз успамінак…
— Сыночак, скажы мне,
ці жывы ўсе дзеці,
што ў войска забралі у жніўні?..