Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


вайной непатрэбнай
вялікі пажар?

Ці хутка
дні хмурыя
зьменяцца яснымі?
А людзі
ў новым паходзе —
за волю —
рашучае скажуць:
— Даволі!

— Мы —
за новыя войны.
Ахвяр ня прыносім
больш
дарма!..

З паходу
ў паход кліча
Скіфіі дзікай
новы прарок…
Хоча ён
зямлі аяскравіць аблічча,
што вякамі у змроку.

Чуцен кліч
па шырокаму сьвету…
Паўстаюць
за народам народы…