Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


10

Калюмбія — край капіталу…
Фабрыкі і заводы
Форда
Гудкамі рагочуць, —
Долараў мала…
А рабочы
І неба чарнее ад дыму…
Ніхто ня ўздыме
Мураваныя гмахі…
Капіталу сьцяна
Вадою абнесена —
Няма страху…
Але вось вяшчуна
Чырвонакрылага песьні
Зьверху нясуцца…
І больш ня куюцца
Стопудовым молатам
Аружжа, машыны,
Чужымі рукамі, за чужое золата…
Згіне нявольніцтва, згіне!
Узьняўся агонь