|
19
Мы — дзеці краіны,
Дзе бура бушуе…
Мы на прадвечных руінах
Працы палац пабудуем.
Ня любяць нас — босых,
Хто век быў абуты…
На нас узіраецца скоса,
Хто, як і мы, быў закуты…
І вы, хто гімны пеў гаротным,
Хто ў цемру слаў жыцьця праменьні, —
Ў руках трымаеце каменьні
І нас пабілі-бы ахвотна.
А можа Чырвань Сонца Волі
Вам асьляпіла раптам вочы…
А помніце, як вы кляліся
Братом, сялянам і рабочым,
Што вы ня здрадзіце — ніколі?!
Пявун не прапяяў тры краты,
Вы — адракліся…
Супастаты!!!
|