Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


13

Застагналі вёскі і сёлы…
Брычка стаіць ля сьвятлічкі.
А норад схаваўся ў касьцёлы:
Моліцца, чытае кантычкі…
„Бэндзь, люд спанялы…“
На шапку „ожал бялы“, —
Блішчаць гузікі, —
Чыноўнік зноў на скверы
Лушчыць гарбузікі,
Думае, якой ён веры?
— Ах, халеры!
Каб дастаць работу,
Пытаюць, хто ты?
А босым — холадна,
Абутым — голадна…
Жыць не ахвота.