Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


9

Босым дарогу!
Поп, памаліўшыся богу,
З цэрквы ідзе па завулку:
— „О времена ныне…“
А ў разьбітай вітрыне
Спэкулянт шукае булку.
Чыноўнік казённай палаты
Скінуў парадны сурдут…
Бурчыць пад нос: „Праклятыя!
Зноў яны тут!“
Паны заграніцу
Давай бог ногі…
Гром… навальніца…
Б-о-с-ы-м д-а-р-о г-у!..
Паўцякалі? Ну, так што-ж!
На вогнішчы, басанож,
Пагуляем… Эх, глядзі!
Бедната ўся, выхадзі!
Ўчора там — а сёньня тут…
Буржуазеі капут!
Зноў гуляем на балоце!
Ў войска, братцы, — па ахвоце…
Ухапіўшы сваю частку,
Расчынілі людзі пастку:
— Вой, вой, вой!
Будзе бой!..