|
Шлёма кніжкі чытае, брошуры,
Як пасеяць пшаніцу, ячмень.
Шлёма жыд… Шлёма разумны…
Ён гаворыць: што гэта за НЭП?!
На паліцу кладзе адзін зубы,
А другі — пытляваны есьць хлеб?..
Мужыкі раскумякуюць гэта
Ды стаяць у глухім задуменьні.
— НЭП?! то дрэнная, браце, прыкмета,
Бо аб гэтым казаў і сам Ленін!..
Езьдзіў Шлёма у горад за збожжам,
У вакне ён пабачыў пляшкі, —
На карчму было вельмі пахожа…
Шлёме стала на сэрцы як цяжка.
Думаў ён: і чаму гэта людзі
Зноў вярнулі старога аблік?..
Гэта ён прачытаў не ў талмудзе, —
Шлёма жыд — чалавек невялікі.
Мужыкі часам кідаюць жарты:
— Дзе твой, Шлёма, Майсей — гэты чмут,
Вось мы кажам на хутары варта
Адчыніць яку-небудзь карчму.
Шлёма кажа: — „Мужчыны, вы дурні!..“
Чуць ня хоча карчмар аб карчме…
Цяпер Шлёма чытае брошуры,
Як пасеяць пшаніцу, ячмень.
|