|
Мне аб гэтым сяляне сказалі, —
Будзь шчасьліва — нічога ня зробіш.
Я казаў, што каханьне ня вечна,
Як ня вечна усё, што жыве.
А мне хочацца толькі хоць вечар
Ад агню тваіх шчок ружавець.
Ды баюся, што ран не загоім,
Калі зноў іх атруцім каханьнем…
Толькі вось… не заві мяне „гоем“,
А кахаць — хоць цяпер перастань.
Ох, вайна, і ліхое паўстаньне,
Колькі ў мора вады уцякло?
Без мяне майго бацьку схавалі —
Шлю табе на магілу паклон.
Але мне — мне чамусьці весела,
Хоць і вёска пашла уверх дном, —
Ня чуваць тых сумлівых песень,
Што труцілі жыцьцё маладое.
Сход ідзе… Пасёлкі ці хутар?
Мужыкі дзеляць панскі абшар…
У старым лапсардаку закутаны
З мужыкамі і Шлёма карчмар.
Шлёма што? Ён роўны з людзямі,
Можа ехаць далей Магілёва,
Ён цяпер, як і ўсе — грамадзянін,
Пра зямлю Шлёме далі слова
|