|
10
Новы шлях… Да шчасьця вядзе ён
Тых, хто блукалі ў цемры жыцьця,
Шлях шырокі і сьветланадзейны,
Лісьця клёну аб ім шапацяць.
Клён стары над пагорбленай хатай
Калісь плакаў і ён аба мне,
А цяпер галавою кудлатай
Прывітаў — весялей зашумеў.
Добры дзень!.. Я гукаю сялянам,
З кім авечкі ганяў на папар…
Добры дзень!.. і прасторам аўсяным
І табе, сівапэйсы карчмар.
І карчме, што стаіць парожняй
Я пашлю свой мужыцкі паклон…
Мне, здаецца, якісь падарожны
Заламаў над карчмою залом.
Пуста ўкруг… быльлём зарастае,
Дзе вясёласьці беглі гадзіны…
Крапіва парасла густая
На тых сьцежках, кудою хадзіў.
А Рахіль?.. Яна вышла замуж…
Муж — вясковы хлапец, хлебароб…
|