Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4

Крыжы… курганы на балоце…
Заросшыя дзёрнам магілы —
Ўсё ў вогненнай зноў пазалоце:
Бушуюць дзьве страшныя сілы, —

Змагаюцца: праца з багацьцем;
Сьвет новы жыцьцё утварае.
Зышліся дзьве моцныя раці,
І праўда няпраўду змагае.

Глядзяць, пацяшаюцца людзі,
Зюзюкаюць бабы паціху:
— Цяпер мо‘ і нам добра будзе?
Забудзем бяду ўсю і ліха!

— Баіцца наш пан-непаседа,
Нябось, яго кончыцца песьня!
— Ня будзем больш мець дармаеда,
Да працы сам пойдзе, аж трэсьне!