Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


5

Ну, скажэце? Ці-ж я вінаваты,
Што мяне гадавала карчма?
Для мужыцкай пагорбленай хаты,
Мне здавалася, шчасьця няма.

Мне здавалася — гора, нядолю, —
У карчме можна ўсё пахаваць…
Вось чаму, калі піў крыху болей —
Быў бязьмерна тады зухаваты.

Ня віню карчмара вёскі — Шлёму,
Ад пакуты шукаў ён паправы, —
Не адказаваў чаркі нікому,
Думаў ён — робіць добрую справу.

А ня раз, калі п‘яная песьня
У карчме загудзе, нібы звон, —
Галаву сваю Шлёма павесіць,
І аб чым толькі думае ён?..

Ну, а песьня? А песьня за чаркай?..
Ажно сьлёзы пальлюцца з вачэй!..
Калі піць — дык прапіць гаспадарку, —
Нават сьлёзы з гарэлкай смачней.

А назаўтра ў цяжкім задуменьні:
Трэба лейцы, вяроўка, хамут…