Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Забываеш, што трэба насеньне,
Каб ня ялавіў пусткай шнурок.

А вясною — бывае і крута —
Сеяць нечым — няма ярыны!
Вымятаеш з апошняга кута,
Альбо дзе не дасееш гары.

На гарэлку нясеш нават жменю,
І дзіравы мяшок ператрос.
Помню, бацька заместа ячменю
Пазычаны ён сеяў авёс.

Прыдзе лета — пагана часіна!..
Пуста ўсюды — ня ўзяць і ня ўцяць —
Хоць ты вешайся сам на асіне,
Альбо чорту душу запрадаць…

Ходзіш ты, нібы гром цябе спляжыў,
Па сьвіронку з вугла да вугла…
А што — магазын як адкажа
Даць пазыку, — хоць жыта там тухлае.

Зноў карчма… Добры быў Шлёма, —
Мужыку заўсяды спагадае,
Браў і леташнюю нават салому,
Як поўпляшкі мы з бацькам раздавім.

Добры жыд… Ад сэрца кажу ўсё,
Але хто дабрату можа зьмераць?
Ці ў сьвіце прыдзі, ці ў кажусе, —
Ён заўсёды дае напавер.