Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
1

Дні бягуць, нібы хто іх гоніць,
Паляцелі законы тарчма…
Мне, чамусьці, успомнілась сёньня
Нашай вёскі старая карчма.

Каля вуліцы зломаны ганак,
Прызбы зрытыя, вокны бяз шыб,
Але там — ад рана да рана
Быў прастор для мужыцкай душы,

Пад страху абымшэлай драніцы,
Абы золак з пасьцелі падняў,
Помню, богу шкляному маліцца
Я за бацькам ішоў штодня.

Бацька мой — чалавек найлепшы
Але хто дабрату можа зьмераць?..
Мо‘ затым і пішу я вершы,
Што калісьці з ім піў напавер.

У карчме, за бутэлькай і картамі
Праляцелі юнацкія дні, —
Там і вораг здаваўся мне братам,
Абы чарку гарэлкі наліў.

О, карчма! цябе не забуду,
Твой разгул, твае п‘яныя рэчы…