|
Сьлёз няма… А вочкамі міргаe…
Заручыў дзяўчыну — шумны гай.
Змарыў сон
Паўстанку каля стогу…
Змарыў сон,
А сьнілася ёй многа.
Вецер шастае ля вуха
Гольлямі сухімі…
Слухай, дзеўчына… Паслухай —
Дні бягуць ліхія.
Ужо золак… змрок схіляе
Скрыдлы за сыр-борам…
Сьнег-сьняжочак падыляе,
Шые шыр узорам.
Замятае шлях-дарогу…
Не знайсьці палянку…
А Марына каля стогу
Сьніць свайго Іванку.
|