Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


12

Толькі там, дзе семнаццаты ўвосень
Апрануў зямлю чырвоным лістам,
Над лапцюжнікамі сонца узьнялося,
Толькі там, дзе ўлада комуністых.

Новы край… Замоўклі сьпевы жалю,
Лявай грознаю прайшла чырвоных раць…
І ў мяне, бач, рукі ня дрыжалі
Загад пісаць: „Ня наш хто — расстраляць!“

Апошні вораг расстрэлены,
Што няволіў лапцюжных мільёны…
— Гэй-жа ўдаль! Верым, што стрэнем мы
Нашых братоў няўзбройных!..

І Беларусь, як вольная між вольных,
Мінулых дзён забудзе цяжкі шлях,
Пакажа ўсім, што здольна
З пагардай утрымаць здабытай волі сьцяг.

Паверыць сьвет, што люд наш працаздольны,
Што сіла творчая ніколі не застыне…
— Дык расквітай, лапцюжнікаў краіна,
О, Беларусь, ты вольная між вольных.