Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


11

Праходзяць дні. Чакаем перавагі, —
Загінуць можна тут што хвілі…
Ня жыць таму, ня мае хто адвагі,
Ня верыць хто ў пабеду сваёй сілы.

І многа вас, наўкола што цікуе,
У грозны час, каб закрываць свой твар…
Лапцюжнай вёскі сын і, вось, не уцяку я, —
Адважна стрэчу я ўсіх ворагаў удар.

Мо‘ ў бойцы згіну я, абліжа вецер косьці
На тэй зямлі, дзе Беларусь укрэсьне,
Але ня дам тут баляваць тым госьцям,
Што не мае пяюць працоўным песьні.

Мой вольны сьпеў пастаўшых будзе гімнам,
Ім затаплю прастор краіны я…
Сьмялей-жа ў бой!.. Я веру — не загіне:
Ўсё зможа ўраз працоўная сям‘я.

Праходзяць дні… Чакаем перавагі, —
Загінуць можна тут што хвілі…
Ня жыць таму, ня мае хто адвагі,
Ня верыць хто ў пабеду сваёй сілы.