Грыпіна. Тата, не падымайце гоману, бо адракуся ад благаслаўленьня.
Скакунец. Паслухайце мяне дурнога, то можа й вам Бог розуму падбавіць… У той час, калі яшчэ людзям праўду казалі ў вочы… Ня было ні неба, ні зямлі, а стаяў толькі адзін плецены плот. Я адзін, мае дарагія, праўда, тады быў…
Кукса. Гэта вы ўжо ізноў нудоту зацягнеце. Я паблагаславіў, значыцца слова ўжо не зламаю.
Драўко. А можа падвядзеце пад нас такую хвізыку, што вочы горлам палезуць. Благаслаўленьне даў, значыцца — аман!
Скакунец. Калі так, то другая рэч: ура! ура! ура!
Драўко. Суседзе, ці не пагодзіцца нам пры радасьці ды згуляць два вясельлі ў адзін кошт?
Кукса. (падае руку). А што-ж? (цалуюцца). Вы ўжо пеўчых згадзілі, а я — музыку. (Паціху). Пашыліся ў дурні абодва — трэба ужо маўчаць.
Драўко. Перамудравалі.
Кукса. Гэй, прыданкі! Адзявайце маладых ды гетуйце іх з Богам да шлюбу. Дружачкі, а ну! гукнеце вясельную! Дайце знаць сьвету Божаму нашу радасьць.
Драўко. Прасіма дарагіх гасьцей славіць нашых маладых вясельнаю песьняй.
|
ХОР: Ой, попе, попе! |
Кукса з Драўком цешацца ды паказываюць на пальцах адзін аднаму што ўжо ня пяць — а чатыры, — ня сем — а шэсьць.
Сьпеваюць „Антон малодзенькі“.
Антон. Кончылі Антона, цяпер давайце пра Юрку сьпяваць.
|
„І столяр Юрка, і маляр Юрка ЗАСЛОНА. |